Поляк Надежда
- Подробности
- Создано 24.01.2014 07:26
- Обновлено 25.08.2014 11:00
Член литературно-музыкального объединения «Світанак».
ТАМ АФГАН…
А дома поле васільковае,
У жыце спеюць каласы,
Такое сонца вечаровае –
На шпацыр выйшла за лясы!
«А ў нас Афган – вайны планета.
Дрыжыць зямля, бы землятрус,
А дома сонца, у фарбах лета.
Нам бы дамоў, на Беларусь.
Агонь і дым, усім рэжа вочы.
І п’ём пясок замеж вады.
Цікуе смерць у дзень і ў ночы,
Не знаць бы нам такой бяды!»
А дома ідуць дажджы грыбныя,
Цвітуць вяргіні ў двары,
Бацькі ў скрусе – голавы сівыя,
Старэюць з гора без пары.
Зямля гарыць уся, як сажа,
І гінуць хлопцы. Трэба нам?
Хто растлумачыць, хто падкажа,
За што такая кара там?!