Лагун Виктор
- Подробности
- Создано 24.01.2014 07:26
- Обновлено 25.08.2014 10:55
Член литературно-музыкального объединения «Світанак».
Спякота, і няма прадухі.
Чужыя сонца і зямля.
За імі сочаць злыя духі,
І вось-вось-вось…
Ці апасля…
Агонь і пекла – няма рады,
Гранатаметны ураган,
І ў Кандагара свая праўда:
«Чаго прыйшоў ты ў Афган?»
Душу скозьдонна жах ахопіць,
Марнее, нішчыцца імпэт,
І юны светларусы хлопец
Прынік да тракаў БМП.
Ягоны дух і розум гробіць
Пытанне , што мацней атрут:
У гэтым пекле што ён робіць,
Чаму ён з аўтаматам тут?!
…Паўзе калона па цясніне,
Наперадзе засады шток…
Бацькі трывожацца за сына.
Вайна вайною – а за што?!
Крыватачылі, нылі раны,
Што й сення там і тут баляць.
Груз 200 «чорныя цюльпаны»
Ледзь паспявалі дастаўляць.
І сёння мо на грані зрыву
Свет за ўладнасцю цароў.
І тут, і там грымяць узрывы,
І шчэмяць раны, льецца кроў.
Не! Супярэчнасць для жывога –
Вайна, – ты шах і ты эмір.
Пакайся і пабойся Бога
І над Зямлёй хай будзе мір!