Сосна Катерина

 

Руководитель литературно-музыкального объединения «Світанак». 

 


 

КРЫВАВЫ АФГАН

 

Прысвячаецца Леаніду Сандзюку, загінаўшаму ў Афганістане.

 

Падлеткі-хлопцы гулялі ў «вайну» –

Адважна хадзілі ў «разведку»,

Драўляныя ружжы былі ў «баі»…

Прабеглі гады ў неўпрыкметку.

 

І навабранцы стаялі ў страі,

Цяпер з баявым аўтаматам.

Парушыць прысягу ўжо не маглі:

Загад «У Афган!» – быў салдатам.

 

Марыў зямляк наш Айчыне служыць,

Краінай сваёй ганарыцца,

Каб імя чэсна салдата насіць,

І каб да вяршынь даслужыцца.

 

Вёрстамі мчыцца ад сына лісток,

Вестачку шле ў дом з Афгана:

«У нас пад нагамі гарыць пясок,

Змагаемся, мілая мама!»...

***

Паштальён прыпыніўся ў хадзе,

Бацька ў горы, маці – сівая.

Толькі ў снах сын у атаку вядзе –

Да дому свой шлях пракладае.

 

У кнізе «Памяць» скупыя радкі:

«Памёр у шпіталі ад ранаў».

Хто лёс прызначыў ім цяжкі такі,

Вяртаючы «чорных цюльпанаў»?

 

Для бацькі сын застаецца жывым.

З ім у радасцях і ў турботах,

Будзе навек для яго маладым,

У памяці, у сэрцы, на фота!