Дорощенко М.

 

Прысвячаецца воіну-афганцу Любашку Віктару Мікалаевічу.

 

ШПІТАЛЬ

Афганская сталіца

З гліняных сцен, чым ганарыцца.

Сядзібны домік за шпіталь,

Сюды прыходзяць не на баль.

 

Вядуць крывавыя калідоры,

Праходы вузкія, бы норы,

І скрозь маленькія аконцы,

Што ўхіляюцца ад сонца.

 

Каля дзвярэй насціла кладкі:

Бінты, адзенне, плашч-палаткі.

Салдаты на прыём ляжалі,

Брыгаду медыкаў чакалі.

 

– Алё! Брыгада ў тэлефона, –

Сказала трубка мікрафона.

Пачулі! Будзем вельмі хутка,

Не церпіць кожная мінутка

 

– Пра бой пякельны не пыталі?

– Запіску фельчара чыталі?

Крамсалі, шылі, састаўлялі

Дамоў асобных адпраўлялі.

 

На самалётах у сталіцы,

Туды, дзе добрыя бальніцы.

А дома маці са слязою:

Што, сынку, з праваю рукою?

 

Другая плача – сын-калека

Да скону – мыліцы і лекі.

Хто лёс адважыцца звязаць,

Каму патрэбны такі зяць?

 

Ну што сказаць у апраўданне?

Адважным быў! Звязда? Заданне?

А боль у памяці бруіцца.

Хіба, што ранай ганарыцца!

 

Жывым паверка, слава мёртвым.

У страі не стала аднаго

Ён ад цябе стаяў чацвёртым,

І ты раўняўся на яго.

 

Загінуў ён, ты жыць застаўся.

Ішоў на смерць ён, як герой.

І ты адзін па ім раўняўся.

Цяпер раўняецца ўвесь строй.

 

Мне размаўляць  так сёння цяжка

Не з сіняй зоркаю нябёс,

А з той, якой свіціцца спражка

Ад па-ластунску ўзятых вёрст.

// Гарадоцкі веснік. —1998. — 14 лют. — С. 2.