Бестова Серафима
- Подробности
- Создано 24.01.2014 07:26
- Обновлено 31.01.2014 13:40
НЕПАПРАЎНАЕ
Не чакалі бяды гэтай горкай матулі.
У мірны час гадавалі крывінак-сыноў.
Колькі сокалаў нашых палягло пад Кабулам.
І віна перад імі гарчыць палыном.
Тут, на мірнай зямлі і пад небам спакойным
Можна жыць і кахаць, працаваць і ствараць.
Прымушалі ўмовы ў рукі браць зброю,
На зямельцы чужой кроў сваю праліваць.
Колькі сонечных мар не ўзнялося ў высі,
Колькі смерць спапяліла ўзлятаючых крыл.
Я хачу, каб з нас кожны душой павініўся
Перад памяццю светлай дарагіх нам магіл.
// Аршанская газета. — 2009. — 14 лют. — С. 3